НІ АДЗІН з уладных паскуднікаў, з соцень псоў сістэмы, прыцягнутых да гэтай спецаперацыі, не адмовіўся выканаць загад. Ні ў аднаго не дрогнула рука: выкарчоўваць крыжы, падпісваць паперы, стаяць у ачапленні. Мусіць, трымалі фігу ў кармане, корчылі морду ўціхую, але – рабілі.
Аб чым гэта кажа? Аб тым, што трэба пакінуць ілюзіі, калі ў кагось яны яшчэ засталіся. Гэтаксама ж яны, калі будзе загад, праедуцца бульдозерамі па нашых жывых целах. Гэтаксама будуць страляць нам у патыліцы, як стралялі іх папярэднікі.
Гэта я не да таго што “всё пропало мы все умрём!”. А да таго, што трэба максімальна ясна ўсвядоміць: гэтая барацьба не будзе простай. За любы вынік нам прыйдзецца плаціць боллю і крывёю. Быць гатовымі ахвяраваць сабой. Таму любы палітык\грамадскі дзеяч, які абяцае лёгкую і хуткую перамогу над рэжымам – хлус.