“Вядома, што асобныя прадстаўнікі інтэрнэт-супольнасці сёння спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю, фармаваць грэблівае стаўленне да міліцыі праз выпады, што кампраметуюць працаўнікоў органаў унутраных справаў. Такія выказванні ў цэлым не ўплываюць на грамадскую думку, аднак дэструктыўны раздражняльны фон ствараюць”
Як жа я рагатаў на гэтым моманце. Такія выказванні “у цэлым не ўплываюць на грамадскую думку”, але мы завялі крымінальныя справы ужо на трох блогераў. Такія выказванні ў цэлым НЕ УПЛЫВАЮЦЬ на грамадскую думку але мы хочам забараніць здымаць міліцыянераў на камеру. Такія выказванні ў цэлым НЕ УПЛЫВАЮЦЬ, ЯШЧЭ РАЗ КАЖУ!!!! на грамадскую думку, але мы заблочылі ўжо дзясятак сайтаў дзе нас крытыкуюць і аб’явілі конкурс на паляпшэнне іміджу міліцыі. І, урэшце, выказванні інтернэт-супольнасці нам настолькі па барабану, што мы прасунулі дзяржаўную канцэпцыю інфармбяспекі на ўзроўні прэзідэнта.