Ну што, грамадзяне, пакуль многія лічылі што “экстрэмізм гэта не пра нас, мы ж закон не парушаем”, дзіравыя забаранілі не толькі спажыванне марыхуаны, не толькі сайт за яе дэкрыміналізацыю, але і саму ВЫЯВУ лістку каноплі! Бо гэта, маўляў “прапаганда наркаманіі”. Разумееце ступень маразму?
А калі сарваць сам лісток і з ім хадзіць? А як наконт выяваў у падручніках па батаніке?
А я казаў не раз і не два, што сфера забароненага будзе пашырацца. Цэнзары вайшлі ў смак, і супраціў ім яўна недастатковы. Чаму б не пазабараняць, калі ніхто асабліва не рыпаецца? Тым больш усе тыя, хто кінуліся жартаваць на гэты конт, ужо бягуць наперадзе цягніка і САМІ (!) замазываюць выявы канопляў на сваіх карцінках і пастах. Законапаслухмяныя якія.
Сам я праціўнік розных “рэчываў”. Толькі ЗОЖ. Але зараз толькі так, ніяк інакш. Выключна з прынцыпу.