Так, ні для каго не сакрэт, што наш урад – ашалелы прынтар, які ў панічных спробах апраўдаць свае існаванне істэрычна шукае, што б яшчэ забараніць. Аднак я рэальна стаміўся ад таго, якім чынам гэты закон асвятляюць нашыя вядучыя СМІ\блогеры\тэлеграм-каналы.
Оруэл ужо тут!
Усім усе забароняць!
Будзе як у Паўночнай Карэі!
А як жа сэлфі на вуліцах!
Караул! Трэба заводзіць трактар!
… і гэтак далей. Ну што за глупства! Які яшчэ Оруэл? Якая Карэя? Пачытайце, што кажуць аўтары законапраекту, паглядзіце на тендэнцыі незалежных СМІ апошніх год.
Закон прымаецца з адной-адзінай мэтай: абараніць мусароў ад несанкцыянаванай фота і відэа-здымкі на вуліцах. Давайце паглядзім, якія сацыяльныя відэа ў трэндзе ў Беларусі ў апошнія гады. Гэта заснятае дэбільства патрульных і ДАІшнікаў (асабліва ДАІшнікаў), гэта відэа з дэманстрацый, дзе мусара збіваюць людзей. Такія відосы набіраюць дзясяткі і сотні тысяч праглядаў. Сацсеткі літаральна выбухаюць, мянтоў, зразумела, чэхвосцяць на чым свет стаіць. А яны ж усе гэта бачаць. І ім гэта непрыемна. А яшчэ ж есць адмысловыя сайты, дзе адснятых на вуліцы шунявак ідэнтэфікуюць… Хутчэй за ўсе, Шунік проста прыйшоў да Лукашэнкі, кажа “Аляксанр Грыгоравіч тут вот эта пятая калона в інтэрнэце саздаёт негатіўны імідж сатруднікаў міліцыі. аскарбляюць, абзываюць. Экстрэмізм пладзят. Автаріцет органав падает, Аляксандр Грыгорьевіч”. А той яму: “Харашо, падпішу, неабязацельна была ка мне ў кабінет на лыжах прыхадзіць”.
Вось і ўсе.
Але у чыюсьці нясветлую галаву (магчыма, таго ж Шуневіча) прыйшла думка, што каб гэты закон не выглядаў ужо да такой ступені адкрыта пра-МУСаўскім і рэпрэсіўным, трэба агарнуць яго ў абалонку “турботы аб прыватным жыцці грамадзян” (рогат у зале). Да таго ж у такім выглядзе яго лягчэй будзе апраўдаць перад Захадам (“У вас тожэ такія ж законы есць! Мы жа с вас прымер бяром!”) і абалваніць грамадзян не зусім палітычна пісьменных.
Не турбуйцеся вы за сэлфі, відэарэгістратары і іншае. Закон будзе ўжывацца кропкава: супраць карэспандэнтаў СМІ (мусара змогуць спыніць любыя здымкі на вуліцы), супраць блогераў і звычайных людзей якія фіксуюць мусарское бязмежжа. Ім проста быў патрэбны легальны інструмент каб гэта рабіць. Каб не атрымліваць дыскамфорта ад таго што ўсе іхнія лычы зараз вісяць у інтэрнэце, што іх усе ад школьнікаў да пенсіянераў паліваюць брудам.
Канешне, калі б мянтоў у Беларусі перыядычна білі і палілі кактэйлямі молатава (як ва ўсіх развітых краінах), і ўвогуле выказвалі б незадаволенасць іхней працай больш радыкальнымі метадамі, то іх бы не турбавала такая дробязь як тое, што іх здымаюць на відэа а потым выкладываюць у інтэрнэт. Але пакуль кі фізічны супраціў ім, нажаль, не чыніцца, і ўвогуле яны што хочуць то і робяць, то ў іх застаецца час, рэсурс, імпэт душыць апошнія крыніцы выражэння незадаволенасці.
Так што як у Паўночнай Карэі не будзе. Будзе як у Беларусі. А панікаваць ня трэба – трэба закупляцца патаемнымі відэадэвайсамі. Аліэкспрэс вам у дапамогу.