У Беларускіх турмах сядзіць больш за 1000 іншаземных грамадзян. Большасць – расійцы, але есць процьма іншых нацыянальнасцяю: азербайджанцы, чачэнцы, цыгане, калумбійцы, грузіны… Асабіста сустракаў там іранцаў, в’етнамцаў.

У артыкуле я узгадаў самыя вядомыя кейсы зняволеных-іншаземцаў за апошнія гады і паспрабаваў адказаць на пытанне: чаму з замежнымі грамадзянамі нашая паліцэйская дзяржава абыходзіцца гэтак жа жорстка, як са сваімі, хаця, казалася б, ніякай логіцы ў гэтым няма.