Звярну ўвагу, што анархісцкія сайты і групы ў сацсетках пачалі блакаваць задоўга да Хартыі, Партызана і інш. Як гэта і бывае заўжды, на малаколькасных і радыкальных групах рэпрэсіўныя тэхналогіі былі адпрацаваныя – а потым ужытыя супраць куды больш шырокіх груп.
Тады за анархістаў ніхто не ўпрогся (і зараз не асабліва імкнуцца). І менавіта такая кволая рэакцыя грамадзянскай супольнасці і журналістаў на нахабную цэнзуру, зрабіла магчымай, я лічу, блакіроўкі больш буйных і вядомых сайтаў, а таксама новы драконаўскі закон аб СМІ.