Перамога

Ну што, адбылося нечаканае. Шчыра кажучы, я да апошняга не верыў, што суд прыме рашэнне на карысць нас.

Зараз трошкі аналітыкі (куды ж без яе 😉. Прычына такога рашэння суду – канешне, не ў тым, што ў нас былі жалезныя довады на нашую карысць. Бо што такое твае довады ў судзе, калі супраць – вялікія грошы і сувязі ва ўладзе. Прычына ў іншым – ніхто там, “наверсе” не пажадаў упісвацца да Ізраілевіча да такой ступені каб уплываць на суд. Ён нікому не быў настолькі патрэбны каб вялікія шасцёрні ва ўладзе пачалі варушыцца на ягоную карысць. У больш шырокім сэнсе гэта азначае: улада не хоча замазвацца ў тэму Курапатаў і займаць бок бізнесоўцаў. То бок 100%-га кансесуса ва элітах па пытанню Курапат няма.

І, безумоўна, аграмадную ролю адыграла грамадская падтрымка на абедзьвух паседжаннях. 50 чалавек на першым судзе, 30 на другім. Уся прагрэсіўная грамадскасць – за нас. За Ізраілевіча – толькі ягоная адвакатка, занятая за вялікія грошы.

Некалькі словаў да псіхалагічнага партрэту Ізраілевіча. Гэты чалавек сябе ахарэктыразваў на працэсе, як кажуць, “ад” і “да”. Яго тыпаж – гэта тыпаж нахабніка, які дарваўся да вялікіх грошаў. Яго стыль – абражаць толькі тых, хто слабейшы за яго. Але розуму пры гэтым няшмат. Казаць “я поддерживаю ТБМ финансово”, а праз паўгадзіны “говорите по-русски, я не понимаю” – гэта што? Абражаць грамадскіх актывістаў у ФБ а потым скардзіцца на тое што табе пішуць “оскорбительные комментарии” – гэта як? Аркадзь Ізраілевіч – чалавек, якому хапала смеласці ў атачэнні сваіх быкоў прыгаць на абаронцаў Курапат, але не хапіла смеласці выслухаць вырак суда – ён збег перад абвяшчэнням рашэння. Не здолеў годна, па-мужчынскі, прыняць паразу.

Ну а ўсіх нашых віншую 🙂 Калі б перамаглі нашыя супернікі – гэта было б чарговае панурае беззаконне беларускага суду. А як перамаглі мы – гэта прэцэдзент, свята, сапраўднае здарэнне. Дзякуй усім вам