Даведаўся тут пра флэшмоб #дамаудобнаявбыту. Пачытаў гісторыі па хэштэгу. Нечакана, пагаджуся з Віталем Цыганковым – пераважная большасць гісторый расказваюць пра што заўгодна: хамства, грубасць, невыхаванасць, эгаізм, але не пра дыскрымінацыю. Бо дыскрымінацыя мае на ўвазе сістэмнасць і структурнасць адносін улады. Мае на ўвазе палітычны складнік – якога ў гэтых гісторыях няма, а есць побытавы. Так што ніякай структурнай улады мужчын над жанчынамі (г.зв. “патрыярхату”) у Беларусі няма таксама. Як бы гэтага не хацелася некаторым мужчынам і жанчынам. Процьма гендарных стэрэятыпаў і звязаных з імі непрыемных, а тое і абразлівых сітуацый (як для мужчын так і для жанчын) – есць. А сістэмнай дыскрымінацыі – няма.
Дарэчы, ледзь не палова гісторый па хэштэгу пачынаецца словамі “мне повезло, мне в детстве не навязвали гендерные стереотипы” альбо “я почти никогда не сталкивалась с дискриминацией, один раз только вот…”
Прабачце, але ў патрыярхальным грамадстве так бы не казалі.
Канешне, па сутнасці нічога дрэннага няма калі кожны дзеліцца непрыемнымі гісторыямі з жыцця. Калі для кагосьці гэта працуе як добрая псіхатэрапія – калі ласка. Але развіваць гэта ў культ, ствараючы цывілізацыю ахвяраў, пераўтварыўшы пакуты (“дыскрымінацыю”) ў каштоўны грамадскі рэсурс, ад колькасці якога вызначаецца твая “вага” у грамадстве і значнасць тваіх словаў – небяспечная тэндэнцыя. А яна робіцца ўсе больш заўважнай. І некаторым заходнім грамадствам, якія ўзялі яе за культурны код, яна, думаю, яшчэ вельмі дрэнна аукнецца.
p.s. Паверце, большасці мужчын есць што расказаць са свайго жыцця такое, у параўнанні з чым хамства на працы і прапановы “варыць боршч” пададуцца нявіннымі жартам. Але яны ў гэтую алімпіяды прыгнётаў не ўключаюцца. І дзякуй Богу.