Бязвіз

Прычыны прыняцця 30-дзённага бязвіза я бачу толькі адны – эканамічныя. “У пана атамана няма залатога запасу”, а іншаземцы, як не круці, вязуць валюту.
У кароткатэрміновай перспектыве бачу такія наступствы гэтага рашэння:
 
1. Пэўны прыток грошай у краіну за конт турыстаў.
2. Актывізацыя дробнага крыміналу і нелегальных паслуг. Для крымінальнікаў іншаземцы – ласы кавалак, як і для дзяржавы, ага.
3. Павелічэнне абсурдных і бязглуздых крымінальных справаў, бо еўрапейцы не да канца разумеюць у якую краіну яны прыязджаюць. Выпадкі аналагічныя гісторыям Даічы Ёшыда і Алана Сміта будуць множыцца.
4. Угарныя справаздачы ў замежных фейсбуках: “Як я з’ездзіў у Беларусь”.