Як балюча глядзець на тое, што людзі не тое што дзесяцігоддзямі – стагоддзямі наступаюць на адны і тыя ж граблі. Прымушаць улады пайсці на саступкі, калечачы сябе – можа гэта спрацавала б у краінах заходняй дэмакратыі, але дакладна не тут.
Дэманстратыўнае дыстанцыяванне ад палітыкі сяброўкі “Матчынага руху 328” бачаць гарантам таго, каб улада пачула. Колькі людзей да іх ішлі па гэтым шляху, і нічога не дабіліся!
Не палічыце гэты артыкул за нейкае зларадства, але вера ў добрага цара пасля амаль 25 год лукаызму – абсурд. Я разумею боль жанчын, якія хочуць толькі аднаго – каб іхнія дзеці вярнуліся дамоў з калоній. Аднак яны мусяць зразумець, што прычына таго, што іх дзеці там апынуліся, куды больш шырокая: адсутнасць незалежнай судовай сістэмы і, шырэй, узурпацыя ўлады ў руках аднаго чалавека – які стаў гаспадаром лёсаў жыхароў РБ, і гэтых дзяцей у прыватнасці. І калі б яны, гэтыя матулі, далучыліся б да шырокага пратэстнага руху са сваей _уласнай_ павесткай, толку было б нашмат больш. Бо ўлада сапраўды баіцца толькі сілы. А мноства груп інтарэсаў, аб’яднаныя ў адзін пратэстны рух – гэта сіла. Матчын рух мог бы стаць адной з такіх груп. І ад дзеянняў менавіта на палітычным полі для гэтых жанчын было б нашмат больш карысці, чым ад гэтых спробаў “разжалобить” Лукашэнка. Ён не пусціць слязу, нават не чакайце.
Крыху падрабязней разабраў у артыкуле