Два дня, одна ночь (Францыя, 2014. рэж. Жан-Пьер Дардэн, Люк Дардэн)

 

Часта кажуць, маўляў, ну перабольшваеце вы, анархісты, праблемы капіталізма, зараз не 19-е стагоддзе, працоўныя ядуць удосталь, ездзяць на нядрэнных аўтамабілях, летаюць на курорты і г.д., таму якая там працоўная барацьба? Якая шчэ рэвалюцыя?

Але ж сучасны заходні неаліберальны капіталізм, даўшы працоўным нядрэнны ўзровень жыцця, стварыў мноства іншых праблем і няшчасцяў, такіх як атамізацыя індывіда, яго аліенацыя, маральная дэградацыя грамадства.

Гэты фільм якраз аб тым як звярыная логіка капіталізма праяўляецца ў сытых краінах захаду.

Спойлер: нечаканая і моцная канцоўка.