Entries from January 2017 ↓
January 2nd, 2017 — Аб усім
Урэшце, вырашыў здацца расейскаму імперыялізму і завёў сабе старонку Укантакце.
Прычына гэтага не ў тым, што мне хочацца больш часу праводзіць у сацсетках (хутчэй наадварот), а ў тым, што мне хочацца быць пачутым большай колькасцю людзей. А за тыя паўтара гады (без малага) што вяду старонку ў ФБ, я пераканаўся, што ў ім сядзіць даволі-такі няшмат беларусаў. Трэба пашыраць аўдыторыю.
З прычыны вялікай колькасці грубых і дурных людзей у ВК, там будзе працаваць бязлітасная мадэрацыя, за хамства і правакацыі будзе імгненны бан. Рабіць заўвагі і угаворваць вясці сябе прыстойна (як я гэта раблю ў ФБ), нажаль, часу няма, таму прыйдзецца трошкі паступіцца прынцыпамі свабоды слова.
Таксама, паколькі вольнага часу маю вельмі няшмат (фэйсбук і так яго з’ядае немаверную колькасць), то хутчэй за ўсё ў мяне не будзе магчымасці адказваць на каменты наведвальнікаў. Адмыслова з-за гэтага ў кантактах старонкі пакінуты е-мэйл для сувязі. Таксама просьба пісаць на е-мэйл замест прывату – па меркаваннях бяспекі.
Усім хто хоча дзяліцца сваімі думкамі і пачуць чужыя – вэлкам!
https://vk.com/mikola_dziadok
January 1st, 2017 — Аб усім
Папрасілі пажадаць нешта беларусам у наступным годзе. Нажаль, з года ў год гэтыя пажаданні ў мяне не змяняюцца, бо самі беларусы не надта змяняюцца.
January 1st, 2017 — Аб усім
Прочитал книгу об одном из самых интригующих археологических фактов современности: камнях Ики (Ика – город в Перу).
В 1970-е – 80-е доктор Кабрера собрал с помощью местных крестьян коллекцию в несколько десятков тысяч камней с разнообразными гравюрами на них. Все экспертизы подтвердили их аутентичность и то что они были изготовлены в доиспанский период (примерно 1-2 тыс.лет до н.э). Вот только с содержанием гравюр вышла неувязочка. На них нанесены… сцены охоты людей на динозавров, сцены их приручения, сцены трансплантации органов, наблюдений за звездами в подзорную трубу, антропоморфные создания с рогами и хвостами, и много-много всего такого что не просто не укладывается в наши представления об истории, но попросту опровергает их.
Continue reading →
January 1st, 2017 — Аб усім
Добрая навіна пад Новы Год. Няўжо гэтых вырадкаў (да якіх смела можна аднесці больш за палову турэмных медыкаў, а жодінскіх – дакладна) урэшце пачнуць патроху дупліць. Няхай-няхай, можа хоць пад страхам крымінальнай кары гэтыя канавалы пачнуць выконваць свой абавязак.
http://spring96.org/be/news/85633