Дадавайцеся ў ВК

Урэшце, вырашыў здацца расейскаму імперыялізму і завёў сабе старонку Укантакце.

Прычына гэтага не ў тым, што мне хочацца больш часу праводзіць у сацсетках (хутчэй наадварот), а ў тым, што мне хочацца быць пачутым большай колькасцю людзей. А за тыя паўтара гады (без малага) што вяду старонку ў ФБ, я пераканаўся, што ў ім сядзіць даволі-такі няшмат беларусаў. Трэба пашыраць аўдыторыю.

З прычыны вялікай колькасці грубых і дурных людзей у ВК, там будзе працаваць бязлітасная мадэрацыя, за хамства і правакацыі будзе імгненны бан. Рабіць заўвагі і угаворваць вясці сябе прыстойна (як я гэта раблю ў ФБ), нажаль, часу няма, таму прыйдзецца трошкі паступіцца прынцыпамі свабоды слова.

Таксама, паколькі вольнага часу маю вельмі няшмат (фэйсбук і так яго з’ядае немаверную колькасць), то хутчэй за ўсё ў мяне не будзе магчымасці адказваць на каменты наведвальнікаў. Адмыслова з-за гэтага ў кантактах старонкі пакінуты е-мэйл для сувязі. Таксама просьба пісаць на е-мэйл замест прывату – па меркаваннях бяспекі.

Усім хто хоча дзяліцца сваімі думкамі і пачуць чужыя – вэлкам!

https://vk.com/mikola_dziadok