Entries Tagged 'Аб усім' ↓
May 30th, 2018 — Аб усім
За гэтымі ўкраінска-расейскімі справамі зусім забыўся пахвастацца: учора атрымаў прэмію ім.Алеся Караля. Намінацыя: лепшы грамадска-палітычны матэрыял. А быў гэта, калі хто не ведае, мой артыкул “Турма і воля: культурны абмен”.
Вельмі шкада што не змог трапіць на цэрэмонію. За мяне адстраляўся бацька. А ўсім хто падштурхуў мяне падацца на конкурс, усім хто галасаваў за мой артыкул, а асабліва Аксане Колб, без якой, думаю, гэтага конкурсу не было б – вялікі дзякуй!
Таксама мае віншаванні Дзіяне Пінчук, Дзіяне Серадзюк, Сяржуку Кійко і Насты Грышчук – яны перамаглі ў сваіх намінацыях.
Ну а фоткі з узнагароджання і конкурсныя артыкулы можна пабачыць тут:
http://novychas.by/hramadstva/adbylasja-cyrymonija-uhanaravannja-peramozcau-zurn
May 30th, 2018 — Аб усім
Ну Бабченко конечно журналистам работы подкинул на двое суток. Теперь его ненавидеть будут еще больше.
И, кстати, весьма значимый факт, что СБУшники смогли переиграть ФСБ. То ли первые набрались опыта и прокачались, то ли вторые теряют хватку и от безнаказанности начали действовать слишком открыто и топорно.
И еще: СБУшники сообщили, что убийство Бабченко должно было быть пробным, всего в “списках на ликвидацию” у пророссийских киллеров было около 30 человек. Так что всё написанное за эти сутки про “никто не в безопасности” остается в силе.
https://meduza.io/news/2018/05/30/pokushenie-na-arkadiya-babchenko-okazalos-spetsoperatsiey-sbu-ego-priveli-na-press-konferentsiyu-v-kieve
May 30th, 2018 — Аб усім
Заблакаваць бы тыя тупыя галовы якія гэтым дэбілізмам займаюцца за нашыя грошы.
May 29th, 2018 — Аб усім
May 28th, 2018 — Аб усім
Вельмі карысная інфа для ўсех карыстачоў сацсетак. Спампаваў прапаванавны фэйсбукам файл – апынулася, Цукерберг назбіраў на мяне 160 мб асабістых дадзеных.
May 25th, 2018 — Аб усім
Справа Жамчужнага была прыгаданая ў рэзалюцыі Еўрапарламента, зараз разглядаецца ў камітэце па катаваннях ААН. Беларускі бок мусіць неяк апраўдвацца. Спадзяюся, Лапатін (начальнік ПК-9) з часам адкажа за ўсе.
Горкаўская калонія ўвогуле ўнікальнае месца. Уся адміністрацыя зверху данізу не хавае сваіх сімпатый да Пуціна, палітычных там заганяюць у петушатню а падмусарённым блатным дазваляюць сярод белага дня лупцаваць недастаткова падмусарённых. Калгасна-ватная мафія ў дзеянні.
https://novychas.by/hramadstva/taccjana-revjaka-sprava-zamczuznaha-vyhodzic-na
May 23rd, 2018 — Аб усім, Бягучыя навіны
Слухайце, мне адному здаецца, што Шуневіч робіцца галоўным ньюсмейкерам краіны? Адкрываеш навіны: “Шуневіч пракаментаваў тое”, “Шуневіч пракаментаваў сёе”, “Шуневіч апрануўся гэтак”. Паўсюль ён.
Хаця тут і журналісты вінныя, што столькі ўвагі надаюць гэтаму персанажу і тым самым, нават не жадаючы, надзяляюць яго яшчэ большай уладай.
May 21st, 2018 — Аб усім
Вы не поверите, но это обычный столб в городе Прага, Республика Чехия. Пройти мимо я не смог. Как только это непотребство попалось мне на глаза, НЕМЕДЛЕННО последовала дерзкая акция прямого действия против российского присутствия.
____
Prague, Czech Reupublic. Fierce and radical direct action against Russian presence.
May 21st, 2018 — Аб усім
May 20th, 2018 — Аб усім
Памятаеце, у сваім артыкуле, прысвечаным інтэрнэт-цэнзуры ў Беларусі (https://novychas.by/…/kontrblok-pjac-reczau-jakija-treba-ve…) я казаў: сфера забароненага будзе ўвесь час пашырацца. Прагноз збываецца нават хутчэй, чым можна было чакаць. Мінінформ заблакаваў сайт Legalize Belarus. Фармуліроўка, з якой гэта было зроблена, ролі не адыгрывае. Па сенняшнім законе фармуліроўкі настолькі шырокія што пад іх можна падагнаць усе што заўгодна. І будуць падганяць. Таму хто дагэтуль хлопае вушамі і не засвоіў Tor і VPN хутка будуць плакаць горкімі слязьмі, седзячы ў агароджаным чебурнете замест Сусветнага Павуціння.
http://novychas.by/hramadstva/mininfarm-zablakavau-sajt