За гэтымі ўкраінска-расейскімі справамі зусім забыўся пахвастацца: учора атрымаў прэмію ім.Алеся Караля. Намінацыя: лепшы грамадска-палітычны матэрыял. А быў гэта, калі хто не ведае, мой артыкул “Турма і воля: культурны абмен”.
Вельмі шкада што не змог трапіць на цэрэмонію. За мяне адстраляўся бацька. А ўсім хто падштурхуў мяне падацца на конкурс, усім хто галасаваў за мой артыкул, а асабліва Аксане Колб, без якой, думаю, гэтага конкурсу не было б – вялікі дзякуй!
Таксама мае віншаванні Дзіяне Пінчук, Дзіяне Серадзюк, Сяржуку Кійко і Насты Грышчук – яны перамаглі ў сваіх намінацыях.
Ну а фоткі з узнагароджання і конкурсныя артыкулы можна пабачыць тут:
http://novychas.by/hramadstva/adbylasja-cyrymonija-uhanaravannja-peramozcau-zurn