Хто не ў курсе, у мяне зараз ідзе цяжба з беларускай дзяржавай з нагоды адсідкі 2010-2015. Пададзеная скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН. Па правілах КПЧ, атрымаўшы скаргу, яны пішуць дзяржаве, запытваючы ў яе тлумачэнні з яе нагоды. Дык вось, Беларусь, у асобе ейнай місіі ў ААН, прыслала адказ.
Цалкам чакана, з гэтага адказу следуе, што я крымінальнік і ўсе было па законе, а мая скарга – гэта злоўжыванне правамі.
Аднак што сапраўды рассмешыла так гэта аргументацыя чыноўнікамі неабгрунтаванасці маей скаргі. Яны пералічылі ўсе тыя інстанцыі, у якія я звяртаўся (шматлікія суды і ворганы пракуратуры) і ў якіх мае скаргі пакінулі без задавальнення і ГЭТА І ПРАДСТАВІЛІ як доказ неабгрунтаванасці маіх патрабаванняў. Маўляў, ну раз не адрэагавалі, значыцца я быў неправы! Ну гэта прыкладна як: вязень канцлагера звяртаўся да наглядчыка, да старэйшага за баракам і да начальніка лагера, а яго ўсе роўна расстралялі! Значыцца сам вінаваты.
Ну і яшчэ смешнявачка. Капэрцік-та ішоў з Жэневы. І прыйшоў на мой мінскі адрас ускрыты і неахайна заклеены.