Афіцыёза пост (English follows)

[ENGLISH FOLLOWS]

Афіцыёза пост

Сяджу на грандыёзным (судзячы па колькасці ментоў ля ўвахода ва ўніверсітэт) мерапрыемствы пад гучнай назвай “2-гі Балта-Чарнаморскі форум”. Выступае ўсходнееўрапейскі істэблішмент: амбасадар Латвіі, былы галава Сейма Літвы, былы прэзідэнт Эстоніі. Тут жа на сцэне сядзяць Лех Валенса і Віктар Юшчанка. Мэтай мерапрыемства заяўлена “на сумеснай междысцыплінарнай навукова-гуманітарнай падставе працягнуць фарміраванне новых кансенсусных практык, то бок такіх канструктыўных сродкаў узаемных зносін, якія базуюцца на культуры памяці і пераадольваюць стэрэатыпы перадузятасці, сіндромы сваекарысных інтарэсаў і рэцыдывы кан’юнктурных адносін да агульнага імперскага мінулага і супярэчлівай сучаснасці”. За славесным шалупіннем нецяжка разгледзець сапраўдны напрамак і мэты: спыніць расейскую гібрыдную агрэсію ва Ўсходней Еўропе. Словы прамоўцаў таксама не пакідаюць сумневаў у антырасейскім напрамку мерапрыемства. Што ж, мэта, канешне, высакародная, але не зусім разумею, чаму для яе дасягнення імкнуцца сабраць прадстаўнікоў эліт, замест таго каб часцей звяртацца, дзеля яе дасягнення напўпрост да народу. На такіх форумах весці рэй павінна інтэлігенцыя, студенты, прадстаўнікі працоўных калектываў (дарэчы, менавіта гэтыя слаі насельніцтва, а не лідары-элітарыі арганізавалі супраціўленне Савецкаму Саюзу ў 1988-91 гг, якое прамоўцы тут узгадвалі праз слова). А так вы і замацоўваеце меркаванне аб тым, што свабодная Еўропа нікому не патрэбная акрамя тых, хто мае з яе прамы палітычны і фінансавы профіт.

п.с. Витаўтас Ландсбергіс толькі што назваў Беларусь “непазбежным сатэлітам Расеі”, крытыкуе будоўлю Астравецкай АЭС ля мяжы з Літвой. Кажа, Беларусь павінна пасунуць станцыю на ўсход!

п.п.с. былы прэзідэнт Эстоніі Арнольд Рюйтель назваў КДБ галоўным ініцыятарам савецкай Перабудовы…

п.п.п.с. Юшчанка – першы з прамоўцаў хто звярнуўся наўпрост да аўдыторыі. Яму пасля прамовы хлопалі больш за ўсіх.

_____

A post of official narrative

Now I am on a colossal (if to judge on an amount of cops on the university entrance) event under a loud name “2nd forum of the Baltic and Black seas”. The Eastern-European Establishment is speaking: Latvian ambassador, former leader of Lithuanian parliament, former president of Estonia. Right on the stage you can see Lech Valensa and Viktor Uschenko. Officially a goal of event is: “on a inter-disciplinary scientific-humanitarian basis to continue the formation of new consensus practices, which means such constructive relationships, which are based on a culture of memory and overcome the stereotypes of prejudges, syndromes of selfish interests and recidivisms of conjunctural relations to a common imperial past and contradictory present”. Beyond the verbal gymnastics it is not hard to see the real direction and goals of an event: to stop Russian hybrid aggression in Eastern Europe. This is, doubtless, a noble goal, but I still do not understand, why for reaching it one attempts to gather representatives of elites, instead of applying to a people for achieving it. Such an events should be run by intellectuals, students, representatives of worker’s collectives (those, who, actually, leaded the resistance to Soviet Union at 1988-91). Instead, you strengthen the stereotype, that free Europe is not needed by anyone but those who contribute from it financially and politically from it.

P.s. Vitautas Landsbergis just called Belarus “an inevitable satellite of Russia”, criticizes the building of Astravets nuclear power plant near a Lithuanian border. He says that Belarus must move station to an East!

p.p.s. former Estonian president Arnold Reutel said that KGB was a major architect of perestroika

p.p.p.s Uschenko was the first one among the speakers, who applied directly to an auditorium. He got the most applauses of all.