Комсомольцы-добровольцы

Ведаеце, а я супраць таго, каб тым, хто ўжо заплаціў падатак, вярталі грошы. Гэтыя 10%, тых, што заплацілі, гэта самыя небяспечныя людзі. У любым грамадстве. Яны заўседы будуць бегці наперадзе цягніку. Будуць першымі (абы не здарылася чаго!) выконваць самыя зняважлівыя і безглуздыя загады. У іх “начальство всегда право”. На рабскую працу пабягуць, збівачы з ног адзін аднаго. Калі іх будуць біць бізуном, падставяць спіну, каб зручней было наглядчыку. З той жа пароды, што і штрейкбрехеры. Камсамольцы. “Салідарнасць” – няма ў іх такога слова, есць толькі “я”.

Ну альбо багацеі, якім 250 даляраў – не грошы, прасцей адкупіцца і забыць.

Такіх 10% гэта тып людзей, ад якіх падалей трымацца трэба. Пакуль астатнія адстаялі сваё і іхняе права не плаціць (маўклівым байкотам, акцыямі пратэсту), рызыкавалі сабою, яны вырашылі перастрахавацца. Зараз невяртанне падатку было бы ім добрым урокам.

p.s. у любым правілы бываюць выключэнні, можа дзе і прыстойныя людзі заплацілі, бо так жыццёвая сітуацыя склалася, але тое – адзінкі.

http://nn.by/?c=ar&i=186723