Даў каментар “Радыё Рацыя” з нагоды суда над Андрэем Бандарэнка

Лічба 1,5-1,8 з’явілася проста. Па 411-м артыкуле звычайна ўсім дадаюць больш за палову. Пры мне судзілі двух чалавек, абодвум далі 1,8.

Мне таксама дадалі па максімуму – год з магчымага году.

Калі б Бандарэнка не хацелі дадаваць тэрмін – справу б не заводзілі. Апраўдаць яго зараз – прызнаць, то ўся лагерна-турэмная сістэма, ўключаючы начальніка турмы №4 Дмітрова, старшага оперупаўнаважанага Ліхуту і іншых спрацавала ўхаластую, што яны пачалі цкаваць невінаватага чалавека.

Канешне, есць яшчэ варыянт, што “на кампраміснай падставе” дададуць менш за год, што для беларускіх рэалій – лічы апраўданне. Але для такога варыянта я пакідаю вельмі невялікую верагоднасць.

http://www.racyja.com/hramadstva/kolki-nakinuts-andreyu-bandarenk/