Плюсы сённяшняга марша:

а) Было сапраўды шмат людзей, відавочна болей, чым у мінулы раз
б) Смела і рашуча знядзеілі вадамёт
в) Адносна мала затрыманых (163 на дадзены момант)

Мінус:

Насуперак плану, найвялікшая частка калоны не звярнула на Акрэсціна, хаця частка актывістаў спрабавалі скіраваць яе туды. Вынік: ля Акрэсціна меней за 500 чалавек, што яўна недастаткова для дэманстрацыі масавае падтрымкі. Апрача таго, гэта дазволіла карнікам учыніць затрыманні проста каля турмы.

Ужо другі раз адбываецца аналагічная сітуацыя, першы раз гэта было з маршам на Дразды. Насуперак абвешчанаму маршруту, людзі скіроўваюцца па таму, які ім падаецца найбольш бяспечным. Цяпер ужо няма ўпэўненасці, што ў гэтым віна правакатараў з КДБ. Відаць, большасць людзей страшна баіцца нават гіпатэтычна канфрантацыйных сцэнароў ці папросту не раздумвае аб тым, куды ідзе і навошта. Згодна з маёй інфармацыяй, частка актывістаў спрабавалі перанакіраваць калону на Акрэсціна, але безвынікова: гучалі аргументы “нас усіх там павінцяць”, “там надта вузкая сцежка”, “ужо ўсё адно прайшлі паварот!” і т.п.

Я, канешне, не хачу нічога ўказваць маршыроўцам, хай людзі самі вырашаюць, як ім пратэставаць. Але хачу адзначыць, што без пашырэння межаў дазволенага, без дэманстрацыі вязням нашай падтрымкі, пратэст сапраўды здуецца.

Прыйдзячы на Акрэсціна, можна было б нанесці моцны маральны ўдар па ўладзе. Ад вашых крыкаў уздрыгаліся б сцены, вашая прысутнасць дапамагла б вязням не зажурыцца (ведаю па сабе: калі чуеш у камеры нават воплескі сустракальных, гэта вельмі падтрымлівае), а замазаных крывёю карнікаў гэта прымусіла б накласці ў штаны (у іх жа акурат быў канец смены…) А што наконт таго, каб заблакаваць пад’езд аўтазакаў з новымі затрыманымі? А што наконт намётавага лагеру ля сценаў турмы? Уявіце, якія б сілы карнікаў гэта б адцягнула, дазволіўшы людзям на раёнах акцыянаваць і збірацца беспакарана.

Пратэст мусіць развіваць сябе і раздвігаць свае межы. Мы мусім наступаць і перахапліваць ініцыятыву, пашыраць прастору свабоды. Да простых шпацыраў, хай нават і шматлікіх, улада хутка прызвычаецца і навучыцца з імі змагацца. Кожны дзень нашай нерашучасці – гэта яшчэ адзін дзень жыцця пры дыктатуры.

upd. знядзеілі два вадамёты
upd. затрыманых усё ж 211