Памятка крыптакарыстальніку
Пры набыцці стабільных крыптавалют варта перадусім улічваць надзейнасць эмісіёных цэнтраў, якія іх выпусцілі. Самым масавым стэйблам з’яўляецца токен USDT – стейбл буйной крыптабіржы bitfinex.
У тэорыі стэйблкоіны мусяць быць на 100% забяспечанымі фіянтнымі грошамі. Тэхпадтрымка дадзенай біржы заяўляе, што USDT цалкам забяспечаны далярамі, але, на жаль, праверыць гэта ніяк нельга, бо дадзеная біржа знаходзіцца ў афшорнай юрысдыкцыі. Судзячы па аб’ёму эмісіі дадзенае манеты (з Новага году +6 мільярдаў), нхто там гарантыйным забеспячэннем не займаецца.
Дадзенай манеце ёсць альтэрнатывы – адна з іх USDC, гэта стэйбл амерыканскай біржы coinbase – дадзеная пляцоўка знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, а іхняе заканадаўства, як вядома, вельмі сувора ставіцца да фінансавых махляроў.
Таксама варта памятаць, што USDT і USDC не маюць уласнай сетцы і перамяшчаюцца з адраса на адрас у сетцы ETH (эфірыум), то бок, каб даслаць з вашага гаманца USDC на іншы адрас, варта мець на сваім гаманцу невялікую колькасць ЕТН (як правіла, ад 0.002 да 0.01, гэтая велічыня непастаяная і залежыць ад загружанасці сетцы ЕТН).
1 comment so far ↓
Что касается стейблконов, коим является USDT и USDC, одно из самых их слабых мест является возможность заблокировать адрес с находящейся там суммой, который по каким-то причинам неугоден владельцам USDT (сея возможность прописана у них в смарт-контракте), поэтому USDT, USDC, TUSD – говнище еще то… Другое дело DAI, равный стоимостью 1 долл.сша и возникающий при внесении реального залога другой ликвидной криптовалюты (на сегодняшний день ETH,BAT и псведоБиткоин).
На сегодняшний день самое лучшее решение: Bitcoin для сбережений, а DAI, DASH для быстрых расчетов. ETH это топливо для контрактов, на которых можно гонять DAI, USDT и т.п. не подходит, так как в условиях конкуренции платежных систем, пользователь будет выбирать сеть с наиболее низкой комиссией.