????Радыкалізацыя (частка 4)

Як экстрэміст са стажам, я не магу не маніторыць усе выпадкі радыкальнага волевыяўлення народа. З пачатку выбарчай кампаніі маем наступнае:

????У ноч з 28 на 29 красавіка ў Слуцку згарае “Табакерка”.

????У ноч на 6 траўня ў Светлагорску згарае аўтамабіль суддзі Руслана Царука.

????У ноч на 6 жніўня (прынамсі ў той дзень была апбулікавана навіна) “Табакерка” гарыць ужо ў Магілеве.

????У ноч на 29 ліпеня ў Светлагорску згарае аўтамабіль мясцовага намесніка кіраўніка па ідэалогіі Канстанціна Пятроўскага.

????У ноч на 4 жніўня ў Менску падпалілі сцэну, якую ўлады ўсталявалі для зрыву мерапрыемства Ціханоўскай.

І гэта я яшчэ апусціў выпадкі, дзе палітычны матыў невідавочны (выстрал у ДАІшніка ў Брэсце, рабаванне алкагольнага намёту ля гімназіі).

Што гэта значыць?

У Беларусі дзейнічае група інсургентаў, адна ці некалькі, якія выбралі радыкальныя метады барацьбы. У гэтай групы ўсё добра з аналітычнай працай, канспірацыяй і выбарам мэты. Згарэўшы асабісты аўтамабіль куды эфектыўней цярэбіць мазгі дзяржаўным службоўцам чым некалькі плямаў фарбы на фасадзе іх службовага будынка.

Наколькі такія акцыі эфектыўныя?

Такія акцыі, будзь яны нават масавымі, самі па сабе не могуць дэмантаваць рэжым. Мы змагаемся не супраць пэўных матэрыяльных аб’ектаў, а за ліквідацыю пэўнага тыпу палітычных дачыненняў (аўтарытарызму). Немагчыма зпаліць адсутнасць сумленных выбараў і закідаць кактэйлямі молатава бяспраўе. Але такія акцыі граюць вельмі важную ролю.
Па-першае, яны сціраюць страх. Сілавікі доўга і старанна вымалёўваюць свой вобраз усемагутных, усёвідушчых і усёчуваных карнікаў. А тут адна дзёрзкая акцыя за іншай – і аніводнага затрымання. Усім становіцца зразумела, што яны таксама ўразлівыя і іх таксама можна біць. Гэта класна і гэта натхняе на наступны супраціў.
Па-другое, такія акцыі дапамогуць запужаць нейкую частку вертыкальшчыкаў, каб у вырашальны момант прымусіць іх “захварэць”, не выйсці на працу ці любым іншым шляхам адхіліцца ад дзеянняў супраць народа. Каго не стрымае сумленне, хай хаця б стрымае страх.

А можа гэта правакатары?

Не, не правакатары. Як я ўжо не раз гаварыў, для рэпрэсій дзяржаве не патрэбныя падпалы і гвалт з боку экстрэмістаў. І яна не раз ужо гэта паказвала. Якая “нагода” ці “правакацыя” была патрэбна, каб забіць Захаранка, Ганчара ці Красоўскага? Ніякіх. А каб пачаць лупцаваць людзей 14 ліпеня? Таксама ніякіх. Але пра вечны паранаідальны пошук правакатараў напішу неяк у іншы раз.

Дарэчы, Беларусь стала першай краінай у СНД, дзе пачаліся сістэматычныя акцыі прамога дзеяння супраць ворганаў улады. У снежні 2008 года анархісты закідалі Цэнтральны РАУС дымавымі шашкамі. І потым пайшло-паехала. Пачытайце лонгрыд аб тым, як анархісты ў Беларусі палілі да таго, як гэта стала мэйнстрымам. (калі не адкрываецца, юзаем VPN i Tor).

Увогуле, паглядзіш на дынаміку падзей, асабліва ў гістарычнай перспектыве, і разумееш, што ніякія беларусы не “памяркоўныя”, – гэта ўсяго толькі яшчэ адзін міф, прышчэплены дзяржаўнай прапагандай. Нармальныя мы. І ўсё ў нас атрымаецца.