Неяк незаўважна настаў той раптоўны момант, калі ледзь не ўсё маё інтэрнэт-атачэнне (а гэта найперш стужка ФБ: актывісты, праваабаронцы, журналісты, супрацоўнікі НДА) сталі фанатамі Бабарыкі.
Прытым зрабілі гэта рэзка, хутка і абсалютна некрытычна. Прытым нават тыя, хто яшчэ ўчора называў яго “часткай сцэнару” і топіў за байкот (напрыклад Уладзімір Мацкевіч).
Людзей не засмучае ягоны бэкграўд і сувязі з Расіей, не засмучаюць першыя нягеглыя выказванні пра Каліноўскага, Сінгапур, рэверансы перад наменклатурай, і “масавыя рэпрэсіі гэта міф”. Бабарыка пачаў казаць тое што ім падабаецца – і вуаля, сімпатыі заваяваныя. Напачатку кар’еры палітыка ён быў неразумны: казаў тое, што думае. Зараз хутка адукаваўся і кажа тое, што ад яго хочуць пачуць. І пра беларускую мову, і пра незалежнасць, і пра вяртанне канстытуцыі 1994 года. І яшчэ шмат чаго ён вам скажа.
Тут варта б параважаць аб тым да якой ступені ў Беларусі персаналізаваная палітыка – што людзям трэба аб’ядноўвацца вакол КАГОСЬЦІ а не вакол ЧАГОСЬЦІ, але я зараз не аб гэтым: вось пабачыце, незалежна ад таго чым скончацца выбары, усіх хто зараз фанацее па Бабарыке, чакае жорсткае расчараванне. Але, мусіць, грамадству трэба прайсці праз гэтыя амерыканскія горкі захапленняў-расчараванняў, каб урэшце пасталець.
2 comments ↓
Онлайн школа САПР Евгения Курицина
Сайт о черчении