Бяспека для ўсіх!

У апошні час у маіх блогах выйшлі адразу некалькі тэкстаў для людзей, якія пачынаюць удзельнічаць у палітыцы. Я распавёў аб тым, як паводзіць сябе ў ІЧУ, як дзейнічаць пры затрыманні і допыце.

Вялікі дзякуй майму падпісчыку: ён сабраў гэтыя тэксты разам, дадаў у іх прылажэнні – аналагічныя ўсебаковыя дапаможнікі з анархісцкіх сайтаў і зрабіў з гэтага цэльную кнігу, няхітра назваўшы яе “Памятка беларусу” 🙂

Гэтая кніга ўвабрала ў сябе досвед цэлых пакаленняў змагароў з рэжымам, якія пакутвалі за свае перакананні ў турмах і калоніях. У ёй толькі самае галоўнае. Толькі рэальная рэвалюцыйная практыка прамой канфрантацыі з аўтарытарызмам. Кожны, хто прачытае гэтую кнігу і зможа прымяніць на практыцы хаця б палову з напісанага, стане паўнавартаснай, небяспечнай для ўлады баявой адзінкай. Калі такіх будуць тысячы – сістэма абламае зубы.

Сцягвайце, распаўсюджвайце, вывучайце і дзяліцеся з сябрамі!