Бабарыка кажа, што выбары ў Беларусі сумленныя.
Ягоныя прыхільнікі: гэта проста хітры ход, каб заваяваць сімпатыі наменклатуры!
Бабарыка кажа, што масавыя рэпрэсіі гэта міф.
Ягоныя прыхільнікі: гэта ён так сказаў, каб ягоны электарат не баяўся! Яго не так зразумелі!
Бабарыка кажа, што «Крым грэцкі».
Ягоныя прыхільнікі: вы ізноў не так зразумелі, гэта шматхадовачка, каб не нацкаваць супраць сябе Расію!
Бабарыка кажа, што ўвесці адзіную валюту з Расіяй гэта ок.
Ягоныя прыхільнікі: ігнаруюць і робяць выгляд, што ён гэтага не казаў.
Як жа дзіка гэта назіраць. Таму што вельмі шмат каму патрэбны цар, ікона, якой яны будуць некрытычна пакланяцца. Бо так балюча і непрыемна разумець, што ніякія галасаванні за Бабарыка альбо Цапкала не выратуюць сітуацыю і не прывядуць Беларусь да пераменаў, што простага выйсця няма, што адзіны шлях гэта масавы, доўгі і рызыкоўны ўдзел у палітыцы. Але так хочацца перакласці сваю адказнасць на лідара, надзяліўшы яго рысамі, якімі ён не валодае! Так не хочацца верыць, што выбараў не існуе! Так не хочацца расчароўвацца ў тым, кім ужо ачараваўся! І псіхіка шукае любыя лазейкі, каб ігнараваць факты ці трактаваць іх у патрэбным ключы.
Маё відэа пра Віктара Бабарыка, хто яшчэ не глядзеў.