Не стамляюсь здзіўляцца такому феномену масавага грамадства, як шалёная цікаўнасць да жыцця знакамітасцяў. Гледзячы, як людзі разглядаюць употай заснятых напаўаголеных поп-зорак, альбо з радасцю смакуюць інтымныя падрабязнасці іх жыцця, невольна задашся пытаннем: што прымушае людзей весці сябе гэтак ірацыянальна?
Думаю, нікога з нас усур’ез не цікавіць, што есць на сняданак баба Дуня з суседнега пад’езду, якія яна сабе купіла труселя і якія словы казала свайму апошняму кавалеру пры расставанні. Усім пляваць на “лук” сантэхніка Васі і ягоныя амурныя прыгоды. Але калі справа датычыцца чалавека, які з пэўнай частатой мільгаціць на тэлеэкранах, усё змяняецца да наадварот (зноў жа, якая частата мільгацення знаменуе перавод чалавека з катэгорыі “звычайных” у катэгорыю “знакамітасцяў”? – вось невычарпальная тэма для сацыёлагаў!). Але ж знакамітасць нічым, па сутнасці, не адрозніваецца ад звычайнага чалавека. Гэтаксама: дзве рукі, дзве нагі, галава, і далей па спісе. Яны неатдзялімыя ад такіх жа базавых і інстынктыўных патрэбаў, якія маюцца ў нас, і яны не з’яўляюцца нейкімі “ідэальнымі людзьмі”. Яны гэтаксама, як і мы, ходзяць у туалет як прачнуцца, калупаюцца ў носе, крыўдзяцца, няўдала жартуюць. У іх таксама будзе чухацца галава, калі доўга не мыць. Я б яшчэ змог зразумець прычыны інтарэса да асабістага жыцця ў выпадках, калі гаворка ідзе аб нейкіх выбітных людзях высокага розуму альбо фізычных здольнасцяў: пісьменнікаў, вучоных з сусветным імем, асілкаў там усялякіх і супер-спарцмэнаў. Тут матывацыя цікаўнасці можа палягаць у тым, каб пераняць ад гэтых людзей нейкія іх пазітыўныя якасці, ці проста засведчыць сваю павагу вялікім самастойным дасягненням валявога чалавека. Але аднаднеўныя пявічкі, зоркі тэлешоў, палітыкі і іншыя акторы грамадства спектакля…?
На мой погляд, масавая культура працуе на каласальнае атчуждзенне асобы, на аддзяленне яе пэўных якасцяў (у дадзеным выпадку, уласцівасці “вядомасць”) ад асобы як такой. Хіба толькі родныя ці тыя хто жыве з імі разам штодзень, успрымаюць іх як чалавека са звычайнымі патрэбамі. Як вынік, іх праяўленне робіцца жоўтай медыйнай сенсацыяй. Не 32-гадовая ўраджэнка Каліфорніі перабрала алкаголю на вечарынке, а “ШОК! Кэті Пэры праблявалася проста на свецкім раўце!”. Дональд Трамп не ўспрымаецца як чалавечая асоба з уласцівымі ей слабасцямі, а толькі як палітычная машына і генератар нянавісці апанентаў. Таму фота таго як ён рыдае ў падушку, выклічуць фурор, чаго не скажаш пра аналагічныя фота звычайнага чалавека.
Сістэмная звязка капіталізм-масавае грамадства раскладвае чалавека па паліцах, адвязывае адны яго ролі ад іншых, пазбаўляючы асобу цэласнасці. У анархісцкім грамадстве скраданне кавалку калбасы зоркай пострэвалюцыйнага шансону Сельдэрэем і простым працоўным будзе з’явай аднаго парадку. Бо сацыяльная роля чалавека не будзе нагодай для нездаровага інтарэсу да ягонага асабістага жыцця.