Новаяўлены любімчык фэйсбучных апаізцыянераў, Віктар Бабарыка, аб інтэграцыі з Расіяй

“Люди выиграют однозначно. С позиции обыкновенного человека, любая история, объединяющая и облегчающая жизнь с точки зрения переездов, единых норм и правил, использования инфраструктуры и так далее — однозначно «за». И это необходимо понимать. Мне кажется, став частью России, большинство из них скажет радостно «наконец-то!». Скажут, поверьте!”

https://naviny.by/article/20200212/1581485459-glava-belgazprombanka-ya-ne-veryu-v-dobrovolnye-izmeneniya-v-nashey

Не, гэта я не да таго, што ён пераможа на выбарах і здасць нас Расіі. Ні на якіх выбарах ён не пераможа. Я пра страшэнна нізкі ўзровень палітычнай свядомасці здавалася б дарослых і адукаваных людзей з сярэдняга класу, якія масава запісваюцца ў ягоную ініцыятыўную групу. Людзі, якія яшчэ ўчора тапілі супраць інтэграцыі з РФ, сёння ўжо гатовыя падтрымаць кандыдата з яўна прарасійскімі сантыментамі.

Карацей, для мяне гэтыя выбары канчаткова агалілі той факт, што ніякая змена прэзідэнта (а яна раней ці пазней адбудзецца) не прынясе Беларусі свабоду і дэмакратыю. Для гэтага патрэбны іншы шлях і гэты шлях у любым выпадку будзе доўгім. Думаю, бліжэйшы стрым будзе цалкам прысвечаны гэтай тэме.