RadioRadix #11

#radixbel

Сёння 10-е чысло, а значыцца – у эфіры рэгулярны штомесячны выпуск падкаста #RadioRadix!

Тэма сённяшнага выпуску – нацыяналізм. Гэтае слова мы чуем часта і адусюль, нярдэка ў негатыўнай канатацыі. Але ці ведаем мы, што нацыяналізм такое насамрэч? Адкуль увогуле ўзяліся нацыі? Ці яны былі заўжды? І ці сапраўды з’яўляецца нацыяналізмам тое, што так называюць СМІ? Усё гэта трэба ведаць, каб умець думаць самастойна і разбірацца ў палітыцы.

У гэтым выпуску я пастараўся зразумець, наколькі нацыяналізм патрэбны для вызвалення чалавека і грамадства і ці робіць ён нашае жыццё лепшым.

Працягласць: 27 хвілін.

Youtube

Soundcloud

Mixcloud