Фельчару хуткай дапамогі з Ліды далі 7 сутак за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім. Яшчэ двое медыкаў чакаюць прысуду.
Дзеяння ўладаў уражваюць сваім цынізмам. Даваць медыкам арышт падчас пандэміі за выказвання – да такога дадумаўся толькі Кітай. То бок калі кожны супрацоўнік аховы здароўя, а асабліва хуткай дапамогі – на вагу золата, дзяржава ў адкрытую паказвае. Што ўсё роўна гатовае душыць іншадумства любым коштам. Для ўважлівых людзей гэта кажа аб нашым палітычным рэжыме дзве вельмі важныя рэчы:
а) Паслухмянства падданых важнейшае за іхняе здароўе. Ты можаш быць колькі заўгодна каштоўны сістэме і соцыўму, але як толькі ты пазбаўляешся самай важнай якасці – здольнасці падпарадкоўвацца і быць кантраляваным, ты – вораг.
б) У сітуацыі надзвычайнай пагрозы (а зараз па краіне больш за 30 затрыманых, і значыць сітуацыя ацэніваецца ўладай менавіта як надзвычайная) рэжыму пляваць на грамадскае меркаванне і свой імідж. Спачатку – пакараць, а потым разбірацца, такі прынцып.
Праўда, абодва пункты ва ўмовах крызісу – прамы шлях да радыкалізацыі пратэсту. І першыя ягоныя прыкметы мы ўжо назіраем. Але аб гэтым я напішу крыху пазней.