Вельмі цікавае відэа аб тым, як ЗША спрабуе заканадаўчым шляхам забараніць скразное шыфраванне. Сутнасць у тым, што акт Earn It, калі будзе прыняты, абавяжа інтэрнэт-кампаніі прытрымливацца «рэкамендацый» так званых «камісій супраць дзіцячага абьюзу ў сеціве» (бачыце, нават там, каб падглядаць за сваімі грамадзянамі, прыкрываюцца інтарэсамі дзяцей), і калі тыя не будуць іх прытрымливацца, то пазбавяцца абароны пункта 230 Камунікацыйнага акту а адказнасць за злачынны кантэнт будзе несці ўжо не юзер а інтэрнэт-платформа.
Вядома, ніякая платформа гэтага не хоча, таму будзе вымушаная выконваць «рэкамендацыі», якія фактычна робяцца абавязковымі прадпісаннямі.
Не варта лічыць, што свабода, у тым ліку свабода слова, гэта нешта аднойчы і назаўжды дадзеная. Любяць у нас ідэалізаваць Захад і Амерыку ў прыватнасці. Зробім як там і уххх зажывем! Але ў тым жа ЗША для дасягнення бягучага ўзроўню грамадзянскіх і палітычных свабодаў паклала свае жыцці ў турмах, на шыбеніцах і электрычных стулах не адно пакаленне змагароў. Гэта і суфражысткі, і «вобліс» і анархісты і Чорныя пантэры, і актывісты цэлага россыпу рухаў 1960х. Высокі ўзровень свабодаў зараз там гарантуе не дзяржава і тым больш не капіталізм (буйныя карпарацыі супрацоўнічаюць з сілавымі структурамі, таму што канечны інтарэс адзін), а інстытуты грамадзянскай супольнасці, якія знаходзяцца ў няспыннай, то тлеючым, то палаючым канфлікце з прывілеяваным класам і ягонымі інстытутам (карпарацыямі, банкамі, спецслужбамі)
І мы бачым, што стратэгіі барацьбы з грамадзянскай супольнасцю у дзяржаваў усяго свету прыкладна аднолькавыя. Як у ЗША так і ў той жа Расіі дзяржава, адбіраючы ў людзей права на прыватнасць і тайну перапіскі, прыкрываецца барацьбой з тэрарызмам і з дзіцячай парнаграфіяй. У унтэраў Прышыбеевых па абодва бакі акіяну нават мазгі аднастайна працуюць. Можа, гэта адзін біялагічны від?
Паглядзіце відэа.