Ну што вам магу сказаць – яшчэ адно пацвержданне таго, што ўладзе зараз цяжка. Прыходзіцца пачынаць пасылаць сігналы аб тым што “мы ўсе ў адной лодцы”. І не дарма гэта робіцца праз Нашу Ніву (хто б сумняваўся).
Менавіта ў гэтых заклках да “канструктыўнага дыялогу” з боку тыпу-незалежнай публікі – найбольшае зло. Яны нясуць бОльшую небяспеку чым АМАПаўскія дубінкі. А менавіта таму ў самы бліжэйшы час чакайце грунтоўны разлуп гэтага артыкулу. Рэальна, я запілю яго ва ўсе сацсеткі, куды толькі дацягнуцца рукі і вышлю ва ўсе СМІ. Такое нельга прапускаць, гэтай здрадніцкай замірыцельнай пазіцыі нельга даваць ні адзінага шансу, бо яна прывядзе да таго што ўсе ахвяры грамадзянскай супольансці апошнія 26 года акажуцца марнымі.