Падпісчык блогеркі Вольгі Жураўскай «Здымаць дазволена» назваў нейкага мента «казлом» і «гамадрылам». Пачуцці карнікаў былі закранутыя да такой ступені, што на самую Вольгу была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 369 КК РБ і зараз ёй пагражае да троху год хіміі.
Вольга Жураўская — адна з нямногіх блогерак у Беларусі, якія вяшчаюць на сацыяльна-палітычныя тэмы (я асабіста ведаю яшчэ толькі двух), жыве яна ў Віцебску, і, нягледзячы на 27 тысяч падпісчыкаў не з’яўляецца нейкай мега-селебрыці. Відавочна таму мы пакуль не бачым ніякай шырокай кампаніі ў яе абарону. А кампанія такая мусіць быць. Пачаць можна з малага — давайце ўсе падпішамся на яе канал, паглядзім і палайкаем ейныя відэа — няхай карнікі бачаць, што іхнія патугі прымусіць чалавека замаўчаць маюць прама супрацьлеглы эфект.