Тобіас Р.атхьен, 43-гадовы немец, запісаў відэазварот [1] на ютубе, дзе звярнуўся да грамадзянаў ЗША, сказаўшы, што на іхніх аб’ектах заканспіраваныя спецслужбы «катуюць і забіваюць дзяцей у незлічонай колькасці» і ўвогуле іхняя краіна — пад кантролем сакрэтных грамадаў.
А праз нейкі час выйшаў і расстраляў 11 чалавек у горадзе Ханау.
Вось чаму трэба змагацца з канспіралогіяй. Тут не трэба быць экспертам па тэрарызму каб разумець што глядзеў, чытаў і слухаў гэты персанаж. Russia today, Decrypted Matrix, разнастайныя праварадыкальныя блогі і каналы на ютубе дзе гэтая эклектычная мешаніна ўліваецца ахвочым слухаць у немаверных колькасцях.
Таму ўсе гэтыя антыпрышчэпачнікі, ВІЧ-дысідэнты, прыхільнікі плоскай зямлі і збітага украінцамі Боінга, адмаўляльнікі зменаў клімату — гэта не такія бяскрыўдныя людзі, як можа падацца. На іх плячах прыходзяць ва ўладу трампы і лукашэнкі іхнімі рукамі дэвальвуецца навуковая карціна свету, квітнее культура постпраўды і ствараецца глеба для масавых гістэрый самага рознага кшталту (што далёка за прыкладамі хадзіць — паглядзіце што адбываецца з тэмай каронавірусу).
І гэта праблема для пастсаўка нават болей актуальная, чым для Еўропы. Ужо сёння расійскае тэлебачанне, каналы тыпу «Крамола» і «Михаил Советский» расціць такіх як Тобіас Ратхьен, Канспіралогія — гэта інтэлектуальня чума 21 стагоддзя і яе трэба выпальваць калёным жалезам. Інакш мы патрапім у эпоху новага варварства, разбуральная моц якога будзе шматкроць узмоцненая сацыяльнымі сеткамі і ютубам.