Емельянава супрацоўнік ГУБАЗіК апытаў без пратакола і даў “слова афіцэра”, што гэта нікуды не пойдзе і не паўплывае на прысуд. Емельянаў паверыў, і расказаў пра свой удзел у акцыі і як прыйшоў у анархізм. Вядома, усё гэта запісвалася на аўдыё і потым было зачытана ў судзе.
Чаму новыя актывісты не вучацца на былых крымінальных справах і дапускаюць раз за разам адныя і тыя ж наіўныя памылкі – для мяне загадка. Тым больш калі кошт “слова афіцэра” – 7 год пазбаўлення волі.