Так што чакайце зараз і потым шмат крытыкі глабальных медыяў 🙂
Першае што кідаецца ў вочы гэта апантанасць сацсеткамі. Відаць, журналістам робіцца лянота выходзіць на вуліцу і рабіць апытанкі жывых людзей. Замест гэтага сканяць віртуальныя аватары.
Пры гэтым заўважыў як у ліберальных так і ў кансерватыўных медыяў адную і тую ж тэндэнцыю жорстка і непрыкрыта маніпуляваць чужымі меркаваннямі на сваю карысць. Ведаеце, у нашага БТ ёсць такі прыём: «А вот что говорят об этой акции оппозиции простые пользователи интернета…» і далей ідзе падборка каментараў з ВК ці Ютуба, відавочна тэндэнцыёзна падабраных, а можа і напісаных лукаботамі\ментамі, у якіх гэтую апазіцыю паліваюць лайном. Ну блін, апошняму ідыёту ж зразумела што абсалютна па любому пытанню будуць розныя меркаванні і заўжды можна знайсці для перадачы 3-4 каменты каменты якія карыснвя табе, і падсвяціць іх,. А вось каб прыкладна зразумець сапраўдную грамадскую думку, трэба прачытаць сотні каментараў і прытым на розных рэсурсах. Аднак не, аказваецца ў карыстанні гэтай таннай маніпуляцыяй ні кроплі не адстаюць рэспектабельныя CNN. То бок рэальна яны робяць загалоўкі кшталту: ТВІТЭР ВЫСМЕЯЎ НОВАЕ ЗАЯЎЛЕННЕ ТРАМПА, і паказваюць там выключна твіты, якія ім карысныя, пры гэтым не толькі ад лідараў меркаванняў але і ўвогуле ад нейкіх ноўнэймаў.
Пры гэтым моцна дэвальвуецца сам панятак «лідара меркаванняў» ці «эксперта». Гэтым статусам журналіст можа надзяліць кожнага, каго пажадае. Але аб гэтым ужо неяк у іншы раз.