Аліенацыя

Аліенацыя (рус. “отчуждение”) – сацыяльна-псіхалагічны працэс, калі чалавек перастае адчуваць сябе і іншых людзей часткай навакольнага свету, аддаляецца ад іх, рушыць з імі ўсялякія натуральныя сувязі і ўспрымае іх як абасобленыя аб’екты.
Прытым аліенацыя амаль заўседы распаўсюджваецца і на самога сябе. Чалавек і сябе ўспрымае як функцыянал. Але не як паўнавартасную асобу, арганічную частку сусвету.

Адным з наступстваў аліенацыі і ў пэўнай ступені – сінонімам, з’яўляецца аб’ектывацыя. Зараз гэтае слова выкарыстоўваецца амаль выключна ў какнтэксце сэксуаььнай аб’ектывацыі жанчын. Аднак насамрэч гэта панятак куды шырэйшы. Аб’ектывацыя – гэта калі чалавек успрымае іншых людзей не як роўных сабе істотаў ва ўсей сукупнасці іх складанасці, а як сродкі для дасягення сваіх мэтаў, як аб’екты для свайго ўздзеяння.

Ці варта дадаваць што пераважная большасць людзей у сучасным грамадстве гэта аліенізаваныя і аб’ектывізаваныя індывіды?