Суд з СК

На сённяшнім судзе на прадстаўніка СК было цяжка глядзець. Уявіце, вас ад асобы цэлай сур’езнай арганізацыі адправілі даказваць недаказуемае, паказваць на круглае і казаць што яно – квадратнае.

Як вы будзеце весці сябе ў гэтым выпадку? Прыкладна так як сёння рабіў сёння зам.старшыні аддзела па працы са зваротамі грамадзян Жукоўскі: несці лухту і абсурд, і рабіць гэта з такім сур’еным тварам як быццам чытаеш паэму Шэкспіра.

І гэта не апошняе паседжанне. 10 мая працяг. Будзем працаваць у гэтым напрамку да канца.