Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну разглядалі мой чарговы экстрэмізм у сацсетках. У гэты раз у адну справу аб’ядналі цэлых тры пратаколы. Аптымізацыя вытворчасці 🙂
1. Пратакол ад 03.03.2019 – за вось гэты рэпост Промня. Крымінал складаецца ў тым, што ў тым, што ў рэпосце прысутнічае хэшэтэг #acab.
2. Пратакол ад 04.03.2019 – за вось гэты пост. Нагадаю, гэта пост-манифест флэшмобу #яэкстрэміст, фатаграфія з плакатам АСАВ ля помніку Дзяржынскаму.
3. Пратакол ад 24.03.2019. Адразу за тры (!) пасты адзін пратакол: у Інстаграме, Фэйсбуке і Твітэры. У Твітэры я для сваей англамоўнай аўдыторыі паўтарыў фотку ля помніка Дзяржынскаму, у ФБ – размясціў сэлфі падпісчыка-ананіма з надпісам “АСАВ”, а Інстаграме – размясціў вынікі папярэдняга суду са скрыншотам таго, за што мяне судзілі.
Такім чынам мінімум у двух выпадках мяне судзілі двойчы за адную і тую ж карцінку! Вынік: 40 базавых.
Калі вы заблыталіся ў гэтых хітраспляценнях то проста забейце і пачытайце важныя аспекты:
Адбыўся прэцэдзент – першы ў Беларусі прысуд за хэштэг. Дарма мы з адвакаткай спрабавалі давесці, што А.С.А.В., прызнаны экстрэмісцкім, гэта зусім не тое ж што “#acab”, што гэта проста розныя надпісы. Не дапамагло.
Вельмі прыкольна што зараз ты нават не можаш расказаць, за што цябе судзілі, бо калі ты гэта расказваеш\паказваеш, гэта зноўку дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, і зноўку суд. І так можна да бясконцасці. Кругаварот АСАВ у прыродзе!
У гэты раз матэрыялы справы былі аформленыя троху болей ахайна. Скрыншоты з маіх старонак былі прыгожыя-каляровыя, гэта адразу кінулася ў вочы.
Падпалкоўніку Бедункевічу з ГУБАЗіКа задаўбала складаць даведкі ОРМ па маёй справе і зараз ён перакінуў гэта на інспектара Куранкова з Фрунзенскага РУУС.
Ну і я чарговы раз прыйшоў да высновы, што судзяць мяне не за гэтыя карцінкі, а за сукупнасць маей анархісцкай дзейнасці. Пляваць яны хацелі на абрэвіятуры, ім не падабаецца што я прасоўваю анархізм у публічнай прасторы, вось што галоўнае. Таму я магу хоць прашэрсціць усе свае пасты за апошнія 3,5 год, прыбраўшы з іх увесь экстрэмізм – усё роўна знойдуць, за што скласці пратакол, уляпіць штраф, ці, калі трэба, затрымаць. А калі я ім так замінаю, то значыцца, дзейнічаю ў правільным напрамку.
Барацьба працягваецца, працуем далей.
#яэкстрэміст #яэкстремист