РУУС прыслаў мне чарговую паперку, з якой вынікае, што пятая мая справа за экстрэмізм у сацсетках (17.11 КАаП) адправілася ў суд.
 
Судовае паседжанне па 4-й справе адбудзецца ў панядзелак, у 9.30 у судзе Фрунзенскага раёну. Дарэчы, справу пераносілі, бо першы раз я на паседжанне не явіўся. Не было ані часу ані жадання. То яны вырашылі без мяне не разглядаць.
 
Гэтым разам прыду, і, вядома, з торбачкай. На апошні суд яна згадзілася)
 
Хто хоча, прыходзьце падтрымаць, буду рады. Дуніна-Марцінкевіча, 1. Панядзелак, 8 красавіка, 9.30.