Сёння ў Мінску

Людзей не выпускаюць праз галоўны ўваход гандлёвага цэнтру, таму што на праспекце САМ ЛУКАШЭНКА з сынам катаюцца на роліках. (via @belamova)
 
Што магу сказаць, наўрацці хаця б 1\10 з гэтых людзей хоць раз у жыцці наведала акцыі пратэсту, паўставала супраць начальства на працы, удзельнічала ў палітыцы наўпрост. Так што цярпіце. Стойце з з сумкамі і з дзецьмі, пакуль пахан набегаецца пад прыглядам снайпераў і ціхароў. Вашыя справы пачакаюць. Вашыя жыцці пачакаюць – Пахан адпачывае. Ну сапраўды – што вам, больш за ўсіх трэба? Паўгадзінкі (гадзінку, дзве, тры) можа і пастаяць. Вы ж не апазіцыя, не “бузотёры”.
 
Адно што не магу зразумець у гэтай сітуацыі, гэта што ў галаве ў Лукашэнка. Любому чалавеку хочацца каб яго цанілі, любілі, паважалі. Нават самаму агіднаму дыктатару хочацца, каб яго не толькі баяліся. Псіхічна здаровы чалавек згарэў бы з сораму ў такой сітуацыі а не давіў усмешку на камеры, ганяючы на роліках. Любому было б агідна ад паразумення таго, што яго (і ягонага сына) пасля гэтага тысячы людзей пачнуць яшчэ болей ненавідзець, праклінаць і злобна кпіць, хай і на кухнях. А гэтаму хоць бы што. Ці ўжо страх зацьміў усе астатнія пачуцці?