З такімі ліцвінамі і Зайдэсы не патрэбныя

 

Ну што ж, калі спадар мастак так цэніць сваю шэдэўральную працу, што ў інфармацыйны век хоча, каб яна не з’яўлялася анідзе акрамя там, дзе ён на гэта дасць афіцыйны дазвол, хай падумае аб наступным:

1. Скажы, мастак Зміцер Шапавалаў, ты калі вучыўся маляваць, рабіў гэта выключна па купленых кніжках? Відэаролікі на ютубе ніколі не глядзеў? Мануалы, інструкцыі, падрунікі ў сеціве не чытаў? Як і ўвогуле кнігі з інтэрнэту? Не глядзеў рэпрадукцыі ЧУЖЫХ карцін? Не вучыўся, гледзячы на карціны класікаў? Гарантую, што пераважная большасць усяго гэтага аказалася ў сеціве насуперак волі праваўладальнікаў. Аднак ТЫ скарыстаў гэта для навучання і для далейшага атрымання грошаў (у адрозненні ад мастакоў з Бярэсця, якія ў якасці профіту атрымалі толькі рызыку сесць на суткі).

А можа ты адаптаваў пад сябе ЧУЖЫЯ тэхнікі малявання? То тваё шчасце што іх вынаходнікі менш карысталюбівыя чым ты. А можна даведацца, ці плаціш ты свайму гістарычнаму кансультанту Юрасю Бохану, які робіць твае выявы аўтэнтычнымі?

2. Калі ты ўжо так парышся за сваё аўтарскае права – зрабі так, каб тваю карцінку не было бачна ў інтэрнэце. Каб яна была толькі на сайце, дзе яе нельга спампаваць, альбо ў дарагіх кнігах\каталагах. Альбо выключна на выставах. Чаму ты не зрабеў гэта раней? Таму што ты хочаш, каб яе бачыла як мага больш народу, але і кантраляваць кожнае яе ўжыванне. Хітры.

3. З юрыдычнага пункту гледжання парушэнне аўтарскіх правоў можа быць толькі ў выпадку камерцыйнага\іншага карыснага выкарыстання, а не ў тым што нехта зрабіў фотку тваей карціны і выклаў у інэт. Таму абвінавачваць у чымсці можна – з нацяжкай – мастакоў якія яе скарысталі. А ніяк не тэлеграм-канал “Баста!” і Новы Час, якія з’яўляюцца СМІ і таму могуць фоткаць і выкладваць што іхняй душы заўгодна

4. Замест таго каб радавацца, што твая карціна “пайшла ў народ” – то бок людзі палічылі яе дастаткова годнай, каб размясціць на сцяне, ты абураешся, што гэта было зроблена без твайго дазволу. Што табе не далі грошай. Пагражаеш судом. Гэта проста сімптом – маркер чалавека-спажыўца, які ўсе на свеце мерае на грошы. Выдатная ілюстрацыя таго, каго выхавала гегемонія лукашызму – і абсалютна не важна што мастак тыпу беларускамоўны і такі ўвесь нацыянальны.

Вучыся ў іншых мастакоў, музыкаў, пісьменнікаў, якія, затраціўшы гады на свае творы, потым адразу выкладваюць іх у вольны доступ.

п.с. хто скажа мне пра “цывілізаванае еўрапейскае грамадства”, дзе павінны паважацца правы ўласнасці, дык узгадайце адпачатку што ўсе эгалітарныя і камуналісцкія ідэі, ад сацыяалізму да ідэі копілефта, пірацтва і вольнага доступу да інфармацыі нарадзіліся якраз у еўрапейскім грамадстве, і там жа квітнеюць.