Чэкісты ад капіталізма

Уся гэта гісторыя з барбершопам “Чэкіст” у Беларусі лішні раз паказала, якой тып асобы нарадзіў лукашызм за столькі гадоў. Для “владельца Олега” уся гісторыя з назвай ягонага барбершопа – не больш чым “піяр”. І ён, бляха, рады, што дзякуючы такой назве аб ягоным завядзенні даведаецца больш людзей, паболее наведвальнікаў, а значыцца будзе больш бабла. Яго хвалюе толькі гэта.

Так, ён сапраўды не разумее ў чым праблема. Чаму назва “чэкіст” для хіпстерскага месца, мякка кажучы, недарэчная ў краіне, дзе рукамі чэкістаў былі вынішчаныя сотні тысяч людзей. Чаму нельга прыдаваць катам арэол стылёвасці і нармалізаваць генацыд. Тут можна дадаць шмат словаў пра непавагу да продкаў, адсутнасць гістарычнай памяці, і г.д. Але навошта? Корань зла не ў гэтым.

Многія таксама скажуць пра “саўковыя мазгі”. Не, сябры. Гэта мазгі не саўковыя а ўжо капіталістычныя. Усё што прадаецца – круць. З “бульбашом” на Курапатах – гісторыя тая ж.

І яшчэ гэтае паблажлівае “обещали подумать”. Лепш бы дзяквалі беларусам за іх спрадвечную памяркоўнасць і міралюбівасць. У многіх іншых краінах ваш крысятнік бы падпалілі на другі дзень. Каб думалась хутчэй.

https://news.tut.by/economics/576155.html