Суд з Саўбелкай – фінал/ Cуд с Совбелкой – финал

[ПО-РУССКИ НИЖЕ]

Суд з Саўбелкай – фінал

Рашэнне чаканае. У задавальненні позвы адмовілі. Матывіроўка: сведчанні, што апублікаваныя пра мяне, хоць і хлуслівыя, але мяне не ганьбяць бо я… (увага) быў асуджаны за хуліганства!

Атрымліваецца, калі цябе раз у жыцці асудзілі за хуліганства, то зараз пра цябе можна пісаць што ты гвалтаўнік, забойца, вайсковы злачынца і гэтак далей?

Плюсам гэтага суду бачу тое, што дзяржпрапагандысты шчэ раз паказалі, хто яны есць: даволі недалёкія людзі без гонару і прынцыпаў. Мукавозык пераблытаў судовае выступленне з паперамараннем ў Саўбелцы і 80% свайго выступу прысвяціў таму што я – неправільны анархіст, які адрокся ад анархізма (ЛОЛШТО?), сваекарысны, эгаістычны, меркантыльны тып, і таму ніякі, нават самы хлуслівы артыкул мяне абразіць не можа.
Пры гэтым у яго нават не хапіла смеласці прызнаць, што ён выкінуў у інфапрастору заведама няверную інфу, не праверыўшы яе. Бо прывык, што дзяржбалбатунам усё сходзіць з рук.

Як праходзіў працэс, і што казалі абодва бакі, чытайце на Вясне: http://spring96.org/be/news/87726

Дзякуй таксама Радыё Свабода і Новаму Часу за ўдзел.

_______

Суд с Совбелкой: финал

Решение ожидаемое. В удовлетворении иска отказано. Мотивировка: сведения, которые опубликованы про меня, хоть и неправдивые, но не умаляют моей чести и достоинства, так как я … (внимание) был осужден за хулиганство!

Получается, если тебя один раз в жизни осудили за хулиганство, то теперь про тебя можно писать, что ты поджигатель, насильник, убийца, военный преступник и т.д.?

Плюсом этого суда вижу то, что госпропагандисты еще раз показали, кто они есть: довольно недалекие люди без чести и принципов. Муковозчик перепутал судебное выступление с бумагомаранием в Совбелке и 80% речи посвятил тому, что я – неправильный анархист, который отрекся от анархизма (ЛОЛШТО?), своекорыстный, эгоистичный, меркантильный тип, и потому никакая, даже самая лживая статья меня оскорбить не может. При этом у него даже не хватило смелости признать, что он выкинул в информационное пространство заведомо неверную информацию, не проверив ее. Потому что привык, что госболтунам всё сходит с рук.


Как проходил процесс и что говорили обе стороны, читайте на Весне: http://spring96.org/ru/news/87735

0 comments ↓

There are no comments yet...Kick things off by filling out the form below.

Leave a Comment