Міхаіла Жамчужнага перавялі на Горкі. Там я ўскрываўся, адтуль жа вызваляўся. Гэта даволі змрочнае месца – кіраўніцтва калоніі, па ўсяму гледзячы, у шчыльнай супрацы з ГУБАЗам і КДБ. Нахабныя і нічога не баяцца.
Адметны момант ПК-9 – феерычная ватнасць усей адміністрацыі. Адзін ДПНК мне даказваў што “белорусский язык это ополяченный русский”, іншы мент – што “российских войск на Донбассе нету”. Там працуе такі кантынгент, які будзе, будзь што, расейскія танкі сустракаць з кветкамі. Аб астатніх асаблівасцях гэтага лагеру – у маім каментары Вясне: http://spring96.org/be/news/87401