Разгарнуў для Новага Часу (Хартыя таксама перадрукавала), чаму важна пісаць скаргі на дзеянні карных органаў, нават калі верагоднасць таго, што псы будуць пакараныя, мізэрная.
Акрамя пералічаных у артыкуле прычын, назаву яшчэ адну: любое юрыдычна значнае дзеянне супраць дзяржавы гэта яшчэ і прыцягненне ўвагі да праблемы. А ў выпадку анархістаў – да нашага актывізму і да нашых ідэй.
А канчаткова ў правільнасці такой тактыкі я пераканаўся падчас сваей працы ў судзе. Незадаволеныя грамадзяне часта пісалі на мяне скаргі – і, паверце, ні для каго з дзяржслужбоўцаў яны не праходзяць проста так. Праверана на сабе 🙂
Канешне, я не пітаю ніякіх ілюзій адносна таго, што ў класавым грамадстве можна дабіцца нейкай глабальнай справядлівасці праз зварот да прававых інстытутаў. Не для таго яны ствараліся, каб ахоўваць справядлівасць. Але я жыву ў тым кантэксце, у якім жыву, і выкарыстоўваю тыя метады змагання, якія мне даступныя. Адмаўляцца ад напісання скаргаў і юрыдычных пазоваў, тлумачачы гэта “вось прыйдзе рэвалюцыя і тады мы вам пакажам” – недальнабачна і інфантыльна. Палітыка – гэта мастацтва магчымага.
http://novychas.by/palityka/va-uzbudzenni-spravy-suprac-amap-admoulena