Альт-райт

Дабротны тэкст, які аналізуе такую з’яву як альт-райт і яе паспяховы наступ на пастмадэрнісцкіх левалібералаў. Хай і на варожым рэсурсе, але пачытаць варта.

Сапраўды, назіраючы палітычнае жыццё краін, у якіх адбываецца пад’ем альтэрнатыўных (ды і звычайных) ультраправых, можна заўважыць, што сваіх ідэйных праціўнікаў яны б’юць іх жа зброей: рыторыкай пра ідэнтычнасці і іх правы, ужываючы ўніверсальныя прынцыпы свабоды слова. А левакі не могуць супрацьпаставіць ім нічога, акрамя абвінавачванняў у фашызме. Гэта – цалкам чаканы вынік таго, што дыскурс левакоў за апошнія 30 год зрушылася з абароны правоў прыгнечанай працоўнай большасці на абарону правоў меншасцяў і іх разнастайных ідэнтычнасцяў, колькасць якіх множыцца штодзень.

Зрэшты, не будзем забывацца што альт-райт – выключна амерыканскі\заходнееўрапейскі феномен. Ва ўсходней еўропе і традыцыйныя правыя сябе нармальна адчуваюць.

“Старые правые интеллектуалы часто терпели поражение в сворах со своими более интеллектуальными оппонентами слева. Теперь ситуация изменилась. Новые правые могут не только победить в диспуте с точки зрения риторики, но и продемонстрировать логическую несостоятельность точки зрения оппонента, дедуктивно возвести его аргументы к универсальным принципам, опровергнуть их, да еще и показать где и каким образом противник противоречит сам себе или тем принципам, которые берется защищать.

https://www.geopolitica.ru/article/alt-rayt-mutanty-postmoderna