Этыка правых

Тут правыя “таварышчы” злуюцца ад таго, што анархісты ў Вашынгтоне пабузілі на інаўгурацыі Трампа. Спалілі буржуйскую машыну ды некалькі вітрын пабілі. Як можна!? Гэта ж парушэнне закону!

Мяне немаверна ўражвае гэтае крывадушша прыхільнікаў капіталізму, ультраправых і кансерватараў. Яны маўчаць, калі дзеля прыбытку карпарпацыямі і буржуямі (так, асобнымі людзьмі, якія за гэта ў адказе) знішчаюцца цэлыя экасістэмы, цэлыя рэгіёны застаюцца без пітной вады, калі дзесяткі тысяч працоўных штогод гінуць на вытворчасці (трэба ж эканоміць на правілах бяспекі, бо прыбытак важнейшы), калі дзеці працуюць у рабскіх умовах, нараджаюцца і паміраюць на фабрыках, калі працаўніц гвалтуюць босы, калі расстрэльваюцца з агнястрэльнай зброі страйкі, але варта анархістам перагарнуць некалькі сметніц: АРРРЯ ЯК ЯНЫ ПАСМЕЛІ!!! КАМУНЯКІ! ХУЛІГАНЫ-ВАНДАЛЫ! ПАКАРАЦЬ!

Вы так перажываеце, што мы хочам адмяніць прыватную ўласнасць, але забываецеся, што 99% насельніцтва планеты не маюць і ніколі не будуць мець прыватнай уласнасці. Як, хутчэй за ўсе, і вы самі. Так можа хопіць перажываць за інтарэсы баріна (якім вы ніколі не станеце), а лепей падумаць аб сваіх уласных класавых інтарэсах?