“У анархісцкай супольнасці кожны чалавек мае сваю вагу, мае голас, а ўсе рашэнні прымаюцца калектыўна. І мяне вельмі прывабіла тое, што ўнутры нашага руху вялізарная ўвага надаецца такім рэчам, як узаемадапамога, салідарнасць, павага адзін да аднаго. Тут людзі, якія здольныя ахвяраваць сабой дзеля іншых і дзеля пастаўленай мэты, цэняць свабоду і камфорт адзін аднаго. А ў іерархічных сістэмах такога няма: той, хто мае ўладу, — ён і мае ўсё, а астатнія мусяць маўчаць.”
Чытайце файнае інтэрвью з анархісткай.