МУС і наркотыкі

Калі трэба, нашыя “праваахоўныя” ворганы вельмі хутка знаходзяць экстрэмістаў, якія асмельваюцца крытыкаваць уладу ў сеціве. Нядаўняя сітуацыя з адмінам “Гэта Мінск, дзетка” і шматлікія адміністратыўкі за мемы ўкантакце – таму прыклад.
 
Аднак калі справа даходзіць да таго, каб знайсці тых, хто прапануе падлеткам працу закладчыкамі ў ВК і ТГ, вядома, “не представляется возможным”.
 
Жанчыне з Маладзечна прыслалі прапанову папрацаваць закладчыцай “легальных” сумясяў. Яна накіравала з гэтай нагоды добры дзясятак зваротаў у міліцыю. Міліцыянты ў размовах асаблівага імпэту не выказалі. І вынікам усяго сталі вось такія адпіскі.
 
Я не прыхільнік тэорый змовы, але калі такія гісторыі паўтараюцца з прыкрай рэгулярнасцю, а МУС мае яўны матэрыяльны профіт ад запіхвання ў зоны тысяч маладых хлопцаў, то тут ужо сляпому зразумела, хто ў нашай краіне наладзіў і крышуе сетку распаўсюду наркотыкаў а з ёй – канвеер па зняволенню моладзі.