Наша Ніва патроху пераўтвараецца ў Саўбелку. Да уж, пасля таго як Лукашэнка сказаў “нахрена саюз з Расіяй”, не здзіўлюся калі на наступных выбарах з яе старонак будуць наўпрост заклікаць галасаваць за Рыгорыча. Нуачё, гарант незалежнасці ж! Калі не ён, нас забяруць як Крым!
Я ўжо не раз казаў, што за апошнія 4-5 год Наша Ніва пераўтварылася ў газету, якая ў адкрытую адстойвае інтарэсы беларускай дзяржавы. Не ўяўнай “дэмакратычна-еўрапейскай беларускай дзяржавы”. А сённяшняй, той, якая ёсць. І прыкладаў гэтаму шмат: і высмейванне анархістаў, і ганебная траўля “грамадзян СССР”, і нязменная падтрымка боку МУС у канфліктах з грамадзянамі, і аблізванне асобных джяржслужбоўцаў.
А зараз яшчэ і гэта. Што ж, някепская шматхадовачка Вакульчыка. Бачыце як элегантна: займелі свой прапагандысцкі рэсурс без малейшага ўкладнаня дзяржаўных сродкаў.